12.04.2019г. Агляд перыядычных выданняў "Прэса ад хваробы і стрэсу"


Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка», у межах мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», правялі агляд перыядычных выданняў "Прэса ад хваробы і стрэсу» ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. 





Бібліятэкар пазнаёміла з тэматычнай выставай, на якой былі прадстаўлены перыядычныя выданні, якія выпісвае бібліятэка, падрабязна распавяла пра тыя выданні, што падыходзяць пажылым людзям - «Народны доктар», «Я на пенсіі», «Газета пенсіянера», «Сваты», «Наша кухня». Разнастаіць мерапрыемства дапамагла гульнявая праграма «Стравы нашай маладосці». За актыўны ўдзел ўсе прысутныя атрымалі салодкія пачастункі і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.