Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.04.2019г. Інтэлектуальная гульня “Казка запрашае паразважаць”


Бібліятэкары філіяла «Паганічная сельская бібліятэка” запрасілі  вучняў 2-х класаў на інтэлектуальную гульню “Казка запрашае паразважаць”.Сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад чалавекам. Менавіта беларуская кніга дазваляе зазірнуць у цікавы і непаўторны свет нацыянальнай культуры, адчуць асалоду ад шматграннай прыгажосці роднага слова.Падчас мерапрыемства бібліятэкары імкнуліся данесці да кожнага чытача каштоўнасці роднай мовы і паказаць яе прыгажосць, самабытнасць і непаўторнасць, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускіх народных казак.