Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.04.2019г. Інтэрнэт-падарожжа "Помнікі гісторыі Бераставіччыны"


У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшло інтэрнэт-падарожжа "Помнікі гісторыі Бераставіччыны". Падчас мерапрыемства старшакласнікі віртуальна змаглі акунуцца ў далёкае мінулае нашага раёна паглядзеўшы дакументальныя фільмы "Бераставіца" і "Касцёл візітацыі Панны Марыі".