Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.04.2019г. Віртуальнае падарожжа “Вавёрка ў госці кліча ўсіх”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло віртуальнае падарожжа па музею вавёркі ў Вялікай Бераставіцы “Вавёрка ў госці кліча ўсіх”. Мы з задавальненнем прайшліся па ўсіх чатырох залах экспазіцыі. Асабліва падабаліся дзецям першыя два залы, якія прысвечаны ваверцы. А яшчэ дзеці прачыталі пра наш музей і ў беларускай дзіцячай энцыклапедыі, якая назаваецца “Самые необычные музеи Беларуси”.