19.04.2019г. Урок кампютарнай граматнасці "Электронны грамадзянін"

У межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу дня праходзіў урок камп'ютарнай граматнасці "Электронны грамадзянін". Пажылыя людзі знаёміліся з камп'ютарам, атрымлівалі пачатковыя веды аб сетцы Інтэрнэт, пошукавых сістэмах, электроннай пошце, вучыліся захоўваць інфармацыю на электронныя носьбіты.