19.04.2019г. Прэзентацыя фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна прэзентацыю фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцінаў, які адзначаецца ў свеце 18 красавіка. Падчас прэзентацыі фотавыставы бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных са старонкамі гісторыі помнікаў сакральнай архітэктуры Бераставіцкага раёна.