23.04.2019г. Віктарына “Зямля – наш агульны дом”


У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка, прайшла віктарына “Зямля – наш агульны дом”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі, пазнаёміліся з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, адказалі на пытанні віктарыны, узгадалі правілы паводзін на прыродзе.