Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

23.04.2019г. Гульня-віктарына “На ўсіх адна планета па імені Зямля”

У межах мэтавай праграмы па экалагічным выхаванні дзяцей і падлеткаў "Родную зямлю беражом" у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “На ўсіх адна планета па імені Зямля”, прымеркаваная да Сусветнага дня Зямлі. У гэты дзень гаварылі аб праблемах экалогіі, ахове Зямлі ад забруджвання, аб неабходнасці зберагчы прыгажосць нашай планеты для нашчадкаў. Наведвальнікі прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай гульне-віктарыне, адказы на якую знаходзілі ў дзіцячых даведачных выданнях. Гульня-віктарына стала сапраўдным экзаменам на званне “Юны абаронца прыроды”. А ў творчай майстэрні з прыроднага матэрыялу паспрабавалі аднавіць яркую памяць пра лета ў кампазіцыях, складзеных з сухіх траў, кветак, лісця, галінак, травы і карэнняў.