Напярэдадні
Дня Чарнобыльскай трагедыі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся Дзень
інфармацыі “Чарнобыльская катастрофа”. У рамках Дня інфармаці для навучэнцаў
сельскагаспадарчага ліцэя бібліятэкары правялі экалагічную інфарміну “Рэха Чарнобыля”.
Увазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя “Чернобыль – колокол беды”,
падчас якой дзецям напомнілі аб падзеях 26 красавіка 1986 года, аб мужнасці
людзей, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі, аб экалагічных наступствах пасля
катастрофы на Чанобыльскай АЭС. Завяршылася мерапрыемства дэманстрацыяй
дакументальнага фільма “Последствия Чернобыльской аварии”.