Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

4.04.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання для дзяцей «Клёпа»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прыйшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання для дзяцей «Клёпа», прымеркаванае да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка - у дзень нараджэння дацкага пісьменніка Г.Х.Андерсена. 




У гэты дзень удзельнікі аб'яднання «Клёпа» да сябе ў госці запрасілі сяброў. Бібліятэкар павіншавала ўдзельнікаў з гэтым дзіўным днём, пазнаёміла з гісторыяй свята і тэматычнай выставай «Адчыніце кнігу - цуды пачнуцца!» на якой прадстаўлены наступныя раздзелы: «Казкі Андэрсана», «Самыя любімыя казкі", "Для вас юныя любазнайкі», «Раманы для дзяўчынак». Таксама прайшла літаратурная віктарына «Адгадай казачных герояў». Пераканаўшыся ў тым, што на свяце прысутнічаюць сапраўдныя аматары чытання, удзельнікаў запрасілі ў падарожжа па казках, дзе яны з задавальненнем удзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях і адгадвалі загадкі,
чыталі вершы і распавядалі свае любімыя казкі.