Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

4.04.2019г. Дыялог аб дрэнных звычках “Думай што робіш!”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дыялог аб дрэнных звычках “Думай што робіш!”. У ходзе мерапрыемства абсудзілі негатыўнае стаўленне да брыдкаслоўя і звярнулі ўвагу на мастацкую літаратуру як на сродак узбагачэння слоўнікавага запасу і культуру чалавечых зносін.