5.04.2019г. Віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю”

Году малой радзімы прысвяцілі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю” для сталых чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Падчас мерапрыемства адбылася прэм’ера электроннай прэзентацыі “Страчаная спадчына Вялікай Бераставіцы”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаздымкі архітэктурных помнікаў і збудаванняў, якія не захаваліся да сённяшнега дня. Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з цікавымі гісторыямі, звязанымі з гэтымі гістарычнымі аб’ектамі, расказалі аб лёсах уладальнікаў Вялікай Бераставіцы.