Да Сусветнага дня здароўя ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла фізхвілінка “Маё здароўе ў маіх руках”. Дзецям распавялі пра гісторыю ўзнікнення свята, нагадалі, што такое здароўе, як выглядае здаровы чалавек і для чаго неабходна чалавеку быць здаровым. Таксама здзейснілі невялікае падарожжа ў краіну Здароўе. Падчас нялёгкага падарожжа дзеці адолелі мікробы і вірусы, успомніўшы сродкі гігіены і правілы паводзін. З дапамогай зарадкі прагналі ляноту, пагаварылі аб правільным харчаванні. Напрыканцы вясёлага падарожжа дзеці прачыталі вершы пра здароўе. Зарадку ў гэты дзень вучылі рабіць не толькі тых, хто прыйшоў на мерапрыемства, але і ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі, што прынесла шмат станоўчых эмоцый.