Да
Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца ш
свеце 11 красавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі
тэматычны агляд літаратуры “Захаваем памяць пра ахвяр нацызму”, прадстаўленай
на выставе “Праз гады, праз вякі – ПОМНІЦЕ!” і прысвечанай тэме генацыду і
масавага знішчэння людзей у фашысцкіх канцлагерах падчас ІІ сусветнай вайны.
Бібліятэкар коратка знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй заснавання
дня памяці ахвяр фашызму і выданнямі і матэрыяламі перыядычнага друку,
прысвечанымі гэтай тэме.