У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для наведвальнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла прававая віктарына «Сімвалы нашай дзяржаўнасці». Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб асноўных паняццях і тэрмінах, аб тым, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць да якой неабходна ставіцца з павагай. Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена прэзентацыя “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” і напрыканцы мерапрыемства яны адказалі на пытанні віктарыны.