16.05.2019г. Інфарміна “Жизнь прежде всего – Primum vivere”

Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу ў раённай бібліятэцы прайшла інфарміна “Жизнь прежде всего – Primum vivere”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства было ўспомніць тых, хто памёр ад СНІДу, а таксама выказаць салідарнасць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам, звярнуць увагу грамадства на гэтую праблему. Бібліятэкар праінфарміравала наведвальнікаў з асноўнымі звесткамі пра хваробу, пра магчымыя шляхі заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІДу, пра эпідэмічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці. Прысутныя атрымалі інфармыйныя буклеты і пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Паядынак са СНІДам”.