2.05.2019г. Гадзіна інфармацыі «Абітурыенту на заметку»


У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна інфармацыі «Абітурыенту на заметку» для навучэнцаў 9-10 класаў Алекшыцкай сярэдняй школы. Увазе вучняў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Права служыць на мяжы». З агітацыйнай гутаркай выступіў намеснік начальніка памежнай заставы Сямёнаўка лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч. 


У ходзе гутаркі падлеткі даведаліся куды трэба паступаць каб служыць у пагранічных вайсках, аб ходзе ўступнай кампаніі ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, а таксама аб умовах ваеннай службы па кантракце. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні.