30.04.2019г. Урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыйны пошук па камп’ютарных праграмах”


У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыйны пошук па камп’ютарных праграмах”. Наведвальнікі пазнаёміліся з асноўнымі метадамі пошуку ў сетцы Інтэрнэт, з фармуляваннем пошукавага запыту, з правіламі фарміравання запытаў у пошукавай сістэме Яндэкс, Google. Пазнаёміліся з праграмамі і прылажэннямі для стварэння інтэрактыўных заданняў розных узроўняў складанасці: віктарын, крыжаванак, галаваломак і гульняў.