24.05.2019г. Адкрыты прагляд літаратуры “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”. Дзеці даведаліся, што 24 мая ўсе славянскія народы, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства.Удзельнікі пазнаёміліся з кнігамі “Гісторыя беларускай кнігі”, “Бібліятэкі Беларусі”, “Францыск Скарына”.