Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.05.2019г. Скарбонка народных рэцэптаў «Мудрыя парады народнай медыцыны»

У філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства для пажылых людзей скарбонка народных рэцэптаў «Мудрыя парады народнай медыцыны». Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой быў прадстаўлены матэрыял аб лекавых раслінах нашага краю, травалячэнні і фітатэрапіі. Госці сустрэчы дзяліліся рэцэптамі народнай медыцыны.