У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджанне клуба для сталых людзей "Ладачкі". На гэты раз удзельнікі сустрэліся на чытацкіх пасядзелках "Любіце кнігі нашай маладосці". Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з падборкай кніг найбольш вядомых аўтараў. Кожны выказаў сваё меркаванне пра самыя любімыя кнігі, падзяліліся навінамі, абмеркавалі
тэмы, якія іх хвалююць.