3.05.2019г. Акцыя “Чытаем разам творы пра героеў Вялікай Айчыннай вайны”


У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" прайшла акцыя “Чытаем разам творы пра героеў Вялікай Айчыннай вайны”. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем расказвалі аб прачытанных кнігах, чыталі ўрыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем”. Гучалі і ўрыўкі з вершаў нашых беларускіх пісьменнікаў - П. Панчанкі, А. Вярцінскага, П. Броўкі, Я. Купалы, Е. Лось.