1.06.2019г. Гульнявая праграма "Дзяцінства - радасці краіна"


Лета - выдатная пара, калі пачынаюцца доўгачаканыя канікулы. Лета пачынаецца са Свята дзяцінства - Міжнароднага Дня абароны дзяцей. У гэты дзень бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла гульнявую праграму "Дзяцінства - радасці краіна". Для дзяцей была падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма. Гэта і танцы, і вясёлыя віктарыны, і розныя конкурсы, гульні, у якіх дзеці з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел.