Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

1.06.2019г. Творчая гасцёўня “З турботай пра дзяцей”


 У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася творчая гасцёўня “З турботай пра дзяцей”, прысвечаная Міжнараднаму дню абароны дзяцей. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра гісторыю свята. Была праведзена гумарыстычная віктарына, у якой дзве каманды спаборнічалі паміж сабой у конкурсах. Удзельнікі атрымалі віншавальныя паштоўкі са святам.