Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.06.2019г. Акцыя "Кошт залежнасці - жыццё"

У межах рэспубліканскай акцыі "Беларусь супраць тытуню" бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла акцыю "Кошт залежнасці - жыццё". Для гэтага былі падрыхтаваныя шэраг буклетаў па прафілактыцы наркаманіі. Удзельнікі акцыі сталі падлеткі, дзеці і жыхары аг.Массоляны. Акцыя была накіравана на прафілактыку наркаманіі і на прапаганду здаровага ладу жыцця.