Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.06.2019г. Акцыя "Старасць трэба паважаць"

У межах абласнога праекта "Залатая восень жыцця" і раённага праекта "Сагрэць сваім клопатам" бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны правялі акцыю для сталых людзей "Старасць трэба паважаць". Мэта акцыі: не пакінуць без увагі пажылых людзей, пагаварыць з імі пра праблемы, пра навіны, пра жыццё. Да мерапрыемства были распрацаваны буклеты "Старасць у радасць".