14.06.2019г. Пазнавальная гутарка "Падарожжа па родным краі"


У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла пазнавальная гутарка "Падарожжа па родным краі" для вучняў 8-9 класаў. У ходзе гутаркі падлеткі мелі магчымасць не толькі пачуць гісторыю ўзнікнення Бераставіцкага раёна і сваёй малой радзімы, але і ўбачыць пры дапамозе віртуальнай экскурсіі. Асаблівая ўвага была нададзена помнікам архітэктуры - цэрквам і храмам нашага раёна, якія захаваліся да нашых дзён. На выставе «Зямля бераставіцкая, бацькоўскі дом» можна было пазнаёміцца з гісторыяй стварэння РСУП «Алекшыцы», а на выставе «Подзвіг вялікі і вечны» падлеткаў уразілі  газеты 1942 і1945-х гадоў.