Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.06.2019г. Антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь супраць тытуню"


Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прыняў удзел у рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню". Мэтай правядзення дадзенай акцыі з'яўляецца павышэнне дасведчанасці жыхароў аг.Малая Бераставіца ў дачыненні да сувязі паміж паленнем тытуню і хваробамі лёгкіх.