Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

19.04.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Вяскоўцы"

Бібліятэкар філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Вяскоўцы".На гэты раз удзельніца аб'яднання Ткачук Клаўдзія падзілілася сваімі сакрэтамі вырошчвання кветак.