19.06.2019г. Антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падтрымалі рэспубліканскую антытытунёвую інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь супраць тытуню”, якая прымеркавана да правядзення ІІ Еўрапейских гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню. Яны правялі акцыю сярод насельніцтва Вялікай Бераставіцы, падрыхтавалі і распаўсюджвалі сярод падлеткаў, моладзі і дарослых людзей інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі курэння тытуню.