20.06.2019г. Гутарка "Дапамажы сабе выжыць"


Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для наведвальнікаў летняга школьнага лагера “Сонейка” гутарку "Дапамажы сабе выжыць". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб пагубным уздзеянні наркотыкаў на здароўе чалавека і аб міфах, з дапамогай якіх, прадаўцы наркотыкаў завабліваюць свае новыя ахвяры.