
Удзельнікі клуба “Вяскоўцы” наведалі "Музей Вавёркі" ў Вялікай Бераставіцы. Цікава і змястоўна правёў экскурсію супрацоўнік музея Мікалай Пацэнка. А пачалася яна са знаёмства з картай свету, пры дапамозе якой можна даведацца ў якіх мясцінах жывуць розныя віды вавёрак. Шматлікія экспанаты музея расказалі наведвальнікам пра гісторыю ўзнікнення Бераставіцы, аб паходжанні яе назвы, аб развіцці гарадскога пасёлка і раёна.