21.06.2019г. Гучныя чытанні “Летняе падарожжа з кнігай”


У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі гучныя чытанні “Летняе падарожжа з кнігай”. Для ўдзельнікаў праводзіліся гучныя чытанні кніг пісьменнікаў-юбіляраў: Аляксандра Пушкіна, Мікіты Чарушына, Анатоля Алексіна, Уладзіміра Адоеўскага, Віктара Галяўкіна, Туве Марыкі Янсон. Дзеці прыйшлі ў бібліятэку не толькі для таго, каб пачытаць кнігі ці паўдзельнічаць у бібліятэчным мерапрыемстве, але і самастойна пазаймацца якой небудзь любімай справай ці проста пагуляць. Юныя наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэлектуальных і літаратурных гульнях.