22.06.2019г. Урок гісторыі “22 чэрвеня. Дзень памяці і смутку”

Для летняга працоўнага атрада “БЭМС”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшоў урок гісторыі “22 чэрвеня. Дзень памяці і смутку”, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да пачатку ўрока наведвальнікі пазнаёміліся з кніжна-ілюстрацыйнай выставай “Вогненныя гады Беларусі”. Бібліятэкар распавяла пра першыя сполахі ліхалецця, трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Вучаніца 10 класа Мілінкевіч Алёна прачытала ўрывак пра мужнасць і гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці з рамана “В списках не значился” Барыса Васільева. “Человека можно убить, – говорит защитник Бреста, лейтенант Плужников, герой произведения, – но победить нельзя”. Хіба можна з гэтым паспрачацца?