21.06.2019г. Патрыятычны ўрок «Памяць сэрца»


 У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» да Дня памяці і смутку прайшоў патрыятычны ўрок «Памяць сэрца». Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія адбываліся напярэдадні вайны, пра нягоды першых дзён, пра герояў і подзвігі савецкага народа, як на фронце, так і ў тыле. Падлеткі даведаліся, якія выпрабаванні прыйшлося вытрымаць людзям у барацьбе за свабоду сваёй Радзімы. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава "У сэрцах і кнігах памяць пра вайну», на якой прадстаўлены кнігі і друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.