17.07.2019г. Урок памяці “75 год без вайны”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “75 год без вайны”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для прысутных была прапанавана кніжная паліца “Подвигу доблести — слава и честь”. Удзельнікам мерапрыемства прадстаўляна інфармацыя пра знакамітага земляка Федара Цівунчыка – Арлова, імем якога названа адна з вуліц у аг. Пагранічны.