Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

17.07.2019г. Патрыятычная гадзіна “Нятленная памяць”

У  філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Нятленная памяць”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.   Для прысутных была аформлена кніжая выстава і прадстаўлены бібліягафічны агляд літаратуры па старонках Вялікай Айчыннай вайны.