Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

23.07.2019г. Гульня-віктарына “На ўсіх адна планета, імя якой — Зямля”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына  “На ўсіх адна планета, імя якой — Зямля”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з некаторымі артыкуламі закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя”. Прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны: як трэба сябе паводзіць у лесе і на вадаёмах, даведаліся пра лекавыя расліны, якія растуць вакол нас і якую карысць яны прыносяць, разгадвалі загадкі аб прыродзе.