Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.07.2019г. Дзень добрых паслуг “Новая перыёдыка для сталых людзей”


Дзень добрых паслуг для сталых людзей прайшоў у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” пад назвай “Новая перыёдыка для сталых людзей”.Чытачы пазнаёміліся з навінкамі перыядычнага друку, атрымалі часопісы і газеты кожны на свой густ.