У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка-агляд “Часопісная
карусель”. Прысутныя пазнаёміліся з навінкамі
перыядычнага друку, якія атрымлівае бібліятэка. Пад час мерапрыемства чытачы абмяркоўвалі найбольш цікавыя і карысныя артыкулы з розных часопісаў і газет.