6.08.2019г. Дзень добрых спраў у творчай майстэрні “Кніжкіна бальнічка”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень добрых спраў "Кніжкіна бальнічка". Да пачатку мерапрыемства былі падрыхтаваны кнігі, якія маюць патрэбу ў рамонце. Юным наведвальнікам нагадалі правілы беражлівых адносін з кнігамі. Дзеці ўважліва слухалі, а затым з вялікай адказнасцю падышлі да "лячэння" кніжных выданняў, распраўлялі загнуўшыся старонкі,падклейвалі клеям, скотчам і паперай, сціралі алоўкавыя пазнакі. У творчай майстэрні дзеці адчулі важнасць сваёй працы, і прыйшлі да высновы, што да кніг трэба ставіцца беражліва і акуратна. Адрамантавана звыш 20 кніг.