14.09.2019г. Гадзіна зносін "Бібліятэка вачамі чытачоў"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна зносін з людзьмі сталага ўзросту  "Бібліятэка вачамі чытачоў". Сустрэча праходзіла напярэдадні Дня бібліятэк, наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй Малабераставіцкай бібліятэкі, якая бярэ свой пачатак у мінулым стагоддзі. Першыя ўспаміны пра бібліятэку адносяцца да 27 жніўня 1946 г.