14.09.2019г. Бібліятэчная вандроўка “Гаворыць і паказвае бібліятэка”


Напярэдадні свайго прафесійнага свята ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вандроўка “Гаворыць і паказвае бібліятэка”, на якой бібліятэкар пазнаёміла гасцей з навінкамі бібліятэкі, кніжнымі выставамі, якія прысвечаны юбілейным датам: 75-годдзю вызвалення Беларусі, 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Таксама бібліятэкар звярнула ўвагу і на тэматычную паліцу "Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання". Расказала, чым сёння жыве бібліятэка, у якім напрамку працуе. Прапанавала актыўна ўдзельнічаць у сумесных мерапрыемствах, паколькі работнікі культуры робяць вялікую справу – працуюць для людзей.