20.09.2019г. Экскурсія “Падарожжа па Гродзеншчыне”


Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла экскурсію “Падарожжа па Гродзеншчыне” для вучняў мясцовай школы. Бібліятэкар расказала дзецям пра асноўныя вехі гісторыі прынёманскага краю. Асаблівую ўвагу звярнула на выхадцаў з гродзенскай зямлі, якія праславілі край сваёй дзейнасцю і справамі. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Гродзенская вобласць: з вышыні птушынага палёту”.