Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

20.09.2019г. Экагадзіна “Бусел – птушка шчасця і міру”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла экагадзіна “Бусел – птушка шчасця і міру” для дзяцей 4 класа. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра буслоў, слухалі паданні, вершы, адгадвалі загадкі і самастойна зрабілі папяровых буслікаў. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне экалагічнай культуры.