Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

21.09.2019г. Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Бераставіцкаму раёну – 75”.


У рамках раённага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі і прадставілі ўвазе жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю “Бераставіцкаму раёну – 75”. Дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч знаёміла ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства з размешчанымі на ёй матэрыяламі, якія адлюстроўвалі старонкі гістарычнага мінулага і сучаснасці Бераставіцкага раёна, культурнае жыццё і творчасць літаратараў – ураджэнцаў Бераставіччыны.