Супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі Дзень інфармацыі “Раім прачытаць: Дзень новай кнігі” для сталых людзей. Прысутных на мерапрыемстве вельмі зацікавіла кніга “Доўгія вёрсты вайны”, у якой сабраны ўспаміны землякоў аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны.