26.09.2019г. Энцыклапедыя карыснага смаку “Здаровае харчаванне – энергія і аптымізм”

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Нехварэйка” галоўнай тэмай дня стала “Здаровае харчаванне – энергія і аптымізм”. Падчас разважанняў прысутныя звярнулі ўвагу на разнастайнасць прадуктаў, дзеці з захапленнем ўдзельнічалі ў віктарыне “Знатакі здароўя” і інтэлектуальнай гульні “Што дзе расце”.