Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

5.09.2019г. Вусны альманах “Ля вытокаў беларускага пісьменства”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў рамках Тыдня беларускага пісьменства “Шлях беларускага слова” прайшоў вусны альманах “Ля вытокаў беларускага пісьменства”, падчас якога наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёмілі са старонкамі жыцця і дзейнасці беларускіх асветнікаў Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага і расказалі аб іх ролі ў культурна-асветніцкім жыцці ўсходняга славянства. Бібліятэкары рэкамендавалі прысутным прачытаць цікавыя кнігі, прысвечаныя першым беларускім асветнікам, гуманістам і друкарам і прадстаўленыя на кніжнай выставе “Летапіс пісьмовай культуры”.