5.09.2019г. Гістарычнае падарожжа “Сімяон Полацкі: беларускі асветнік пры двары расійскіх цароў”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства адбылося гістарычнае падарожжа “Сімяон Полацкі: беларускі асветнік пры двары расійскіх цароў”. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, пазнаёміліся з біяграфіяй Сімяона Полацкага. У ходзе мерапрыемства даведаліся, што сапраўднае імя Сімяона Полацкага - Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч, што гэтага чалавека ведаюць ва ўсім славянскім свеце, як вялікага дзеяча ўсходнеславянскай культуры, манаха, багаслова, паэта, настаўніка, філосафа, драматурга, перакладчыка і лекара.